Як у першай Канстытуцыі Беларусі заклалі міну пад маладую дзяржаву, разбірае «Зеркало»15 сакавіка 19…

15 сакавіка 1994 г. Беларусь атрымала першую Канстытуцыю незалежнай дзяржавы. Але, як паказвае гісторыя, разам з дэмакратычнымі нормамі ў яе заклалі і механізмы будучай дыктатуры.
БНФ настойваў: спачатку трэба абраць новы, ужо не савецкі парламент, і толькі потым прымаць Асноўны закон. Замест гэтага ініцыятыву з датэрміновымі выбарамі заблакавалі, у Канстытуцыю ўвялі інстытут прэзідэнцтва, а ключавыя артыкулы прагаласавалі з грубымі парушэннямі — праз імянныя бюлетэні, ціск на дэпутатаў і «збор» галасоў па дамах і бальніцах. Пазней яшчэ і знізілі ўзроставы цэнз для кандыдатаў у прэзідэнты — гэта адкрыла дарогу Лукашэнку.
Праблемай былі не толькі махінацыі. У самой канструкцыі ўлады заклалі дрэнны баланс паміж парламентам і прэзідэнтам, а размытыя нормы кшталту 100-га артыкула дазвалялі кіраўніку дзяржавы амаль што адвольна тлумачыць свае паўнамоцтвы. БНФ папярэджваў, што такая мадэль вядзе да дыктатуры. Яго не паслухалі.