Мікола Статкевіч: Улада не змагла знішчыць салідарнасць народа і памяць пра палітвязняў

Мінск Навіны

Міколу Статкевіча спрабавалі пераканаць, што на волі пра яго ўсе забыліся. Але, піша былы палітвязень, ён ніколі ў гэтае не верыў.

“Чым болей улада баіцца “свайго” народа, тым болей яна сіл і сродкаў скіроўвае на тое, каб знішчыць салідарнасць паміж людзьмі, ператварыць іх у статак запалоханых адзіночак. Але, як мы пераконваемся зараз, гэтыя намаганні апынуліся беспаспяховымі. Бо салідарнасць была закладзена ў нас на ўзроўні інстынктаў мільёны гадоў таму, калі нашы продкі яшчэ не былі нават пралюдзьмі.

Гэтак жа, як клопат пра дзяцей, напрыклад. І ніхто не ў стане гэта разбурыць. Інакш бы мы проста пераслалі быць людзьмі. Сапраўднымі людзьмі…

І кожны раз так кранальна, так шчымліва ў сэрцы, калі незнаёмыя людзі (і гэта ў нашай ушчэнт “зачышчанай” краіне!) віншуюць, нават плачуць, убачыўшы нас разам. Аж да слёз на нашых вачах.

Дзякуй вам, Людзі!”, — напісаў палітык.

“Свабоду ўсім палітвязням”, — скончыў свой допіс Мікола Статкевіч.