Частка службы эвакуацыі выходзіць з BYSOL і пачынае ўласную ініцыятыву — ProEvac. У сувязі з гэтым B…

Частка службы эвакуацыі выходзіць з BYSOL і пачынае ўласную ініцыятыву — ProEvac. У сувязі з гэтым BYSOL абнавіў форму прыёму заявак на эвакуацыю (вось яна). І паведамляе, што гэты кірунак функцыянуе ў стандартным рэжыме: унутраныя змены не паўплываюць на магчымасць беларусаў атрымаць падтрымку для экстранай рэлакацыі.

Служба эвакуацыі BYSOL працуе з 2021 года. У 2023-м яна была абвешчаная “Праваабарончай ініцыятывай года”.