Амерыканскія сілавікі забілі чалавека, які пранікнуў у рэзідэнцыю Мар-а-Лага з драбавіком і каністр…

Амерыканскія сілавікі забілі чалавека, які пранікнуў у рэзідэнцыю Мар-а-Лага з драбавіком і каністраю

Гэтае месца з’яўляецца найбольш вядомай рэзідэнцыяй Доналда Трампа і месціцца ў штаце Флорыда.

Асоба забітага не раскрываецца, аднак паведамляецца, што яму было каля 20 гадоў. Агенты Сакрэтнай службы ЗША заўважылі маладзёна каля паўночнай брамы Мар-а-Лага. Заяўляецца, што ён меў пры сабе зброю: драбавік ды каністру з бензінам.

Сілавікі загадалі мужчыну кінуць зброю, але замест гэтага ён падняў драбавік у такую пазіцыю, нібы зараз будзе страляць. Тады агенты Сакрэтнай службы і супрацоўнікі офісу мясцовага шэрыфа адкрылі агонь.