
КДБ абвясьціў «экстрэмісцкім фармаваньнем» выдавецтва Gutenberg Publisher →
https://smarturl.click/0BgDL
Прычым зрабіў гэта тыдзень таму, 16 лютага. А 23 лютага Міністэрства ўнутраных спраў дадало выдавецтва ў свой «экстрэмісцкі» сьпіс разам з сайтам выдавецтва і ягонымі старонкамі ў сацыяльных сетках Facebook, Instagram, Telegram, Threads і TikTok.
«Гутэнбэрг» — беларускае выдавецтва, якое працуе ў Эўропе.
21 лютага ў Менску адбыліся масавыя затрыманьні выдаўцоў і кнігароў, спыніла працу выдавецтва «Тэхналёгія».