
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа патрапіў у лякарню. Прычына шпіталізацыі — бытавая траўма, якую ён атрымаў дома.
Як паведамілі ў прэс-службе Наўседы, на месцы яму была аказаная першая дапамога. Але пасля яго з ірванай ранай левага перадплечча шпіталізавалі ў лякарню Віленскага ўніверсітэта. Там яго прааперавалі.
Літоўскі прэзідэнт застаўся ў лякарні на ноч.