
З’явіліся новыя дэталі ў справе зніклай спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай. 24 сакавіка 2025 года з рахункаў арганізацыі Belarus Liberty, якой пэўны час яна кіравала, зробленыя грашовыя пераводы на літоўскую крыптабіржу,
паведамляе хакерская групоўка “Кіберпартызаны”.
Перавод грошай ажыццяўляўся праз асабісты рахунак самой Мельнікавай. Зрабіць такія пераводы магла сама Мельнікава ці хтосьці, хто меў доступ да яе рахункаў.
Анжаліка Мельнікава перастала выходзіць на сувязь з 25 сакавіка 2025 года. Як сцвярджаў Павел Латушка, яна разам з дзвюма дочкамі выехала за межы ЕС 26 лютага 2025 года, а яе былы муж выехаў з Польшчы ў Беларусь 3 сакавіка. У Польшчы пачалі расследаванне па факце яе знікнення.