
За чатыры гады поўнамаштабнай расійска-ўкраінскай вайны рэжым Лукашэнкі стаў ключавым саюзнікам і надзейным тылам для пуцінскай арміі. Беларускія прадпрыемствы па поўнай працуюць на патрэбы ваеннай машыны Крамля.
Беларускія ўлады сталі ключавым саюзнікам Расіі ў вытворчасці ўзбраення з-за лагістычнай зручнасці, выкарыстання аднолькавых або падобных тыпаў тэхнікі, унікальнай экспертызы беларускіх збройнікаў у тых сферах, дзе Расія не валодае неабходнымі тэхналогіямі.
«Бюро» раскрывае некаторыя дэталі крывавага супрацоўніцтва, якое забірае жыцці мірных людзей.