Былы палітвязень Міхаіл Сталярчук распавёў сведчанні пра смерць іншага палітвязняПаводле ягоных сло…

Былы палітвязень Міхаіл Сталярчук распавёў сведчанні пра смерць іншага палітвязня

Паводле ягоных словаў, у зняволенага былі праблемы са здароўем, але ў медчастцы доўгі час адмаўляліся яго прымаць.

У студзені 2024 года Храську стала рэзка блага, ён страціў прытомнасць у бараку. Супрацоўнікі выклікалі медыка толькі пасля гэтага, і мужчыну на насілках аднеслі ў медчастку, дзе ён неўзабаве памёр.

Як пазней паказала ўскрыццё, прычынай смерці стала запаленне. Сталярчук лічыць, што своечасовая медычная дапамога магла б выратаваць яму жыццё. Афіцыйнай прычынай смерці стала пнеўманія.

#рэпрэсіі