Былы пробашч мінскага Чырвонага касцёла ксёндз Уладзіслаў Завальнюк заклікае дапусціць вернікаў да к…

Былы пробашч мінскага Чырвонага касцёла ксёндз Уладзіслаў Завальнюк заклікае дапусціць вернікаў да касцёла. Адпаведны адкрыты зварот да дырэктара прадпрыемства “Мінская спадчына” і старшыні Мінгарвыканкама Завальнюк размясціў на Youtube-канале “Голас душы”.

Ён просіць дазволіць вернікам наведаць саркафаг Эдварда Вайніловіча, які знаходзіцца пры касцёле, каб пакланіцца, ускласці кветкі і знічы.

Касцёл святых Сымона і Алены (вядомы як Чырвоны касцёл) закрыты для вернікаў ужо больш за тры гады. Летась там пачаўся рамонт, які павінен завяршыцца ў студзені 2027-га.