Святлана Ціханоўская і Алесь Бяляцкі — пра вызваленне Мікалая Статкевіча.Ціханоўская:”Я адчуваю вялі…

Святлана Ціханоўская і Алесь Бяляцкі — пра вызваленне Мікалая Статкевіча.

Ціханоўская:

“Я адчуваю вялікую палёгку ад таго, што Мікалай Статкевіч нарэшце на волі і дома. Асабліва радая за Марыну, якая так доўга чакала і так упарта змагалася за яго ўсе гэтыя гады.

Шчыра зычу яму сіл, здароўя і як мага хутчэй аднавіцца пасля перанесенага інсульту. Цяпер важна, каб Мікалай атрымаў патрэбнае лячэнне, цеплыню сям’і і падтрымку блізкіх.

За кратамі застаюцца яшчэ не менш за 1100 палітычных зняволеных. Усе павінныя быць вызваленыя”.

Бяляцкі:

“Выдатная, даўно чаканая навіна. Мікола Статкевіч, патрыярх беларускага супраціву, які столькі гадоў гібеў у турме, урэшце выйшаў на волю.

Ён дамогся свайго, застаўся ў Беларусі. Радасць з горкім прысмакам. Свабода далася яму дарагім коштам, у Міколы ёсць сур’ёзныя праблемы са здароўем.

У турме ўлады забіраюць у палітычных зняволеных здароўе, а часам і жыццё. Садысцкі рэжым не мае літасці.

Дарагі Мікола, папраўляйся! Нашая справа яшчэ не скончаная, ты патрэбны Беларусі!”.