Буслы стартавалі з Афрыкі дадому! Польскія арнітолагі паведамілі, што белы бусел Другі з перадатчыка…

Буслы стартавалі з Афрыкі дадому!

Польскія арнітолагі паведамілі, што белы бусел Другі з перадатчыкам вырушыў з месца зімоўкі ля сталіцы Чада Нджамэны на поўнач у Еўропу. Птушка знаходзіцца ў дарозе ўжо некалькі дзён.

Паралельна з белымі павінны вырушыць у далёкае падарожжа дадому і дарослыя чорныя буслы. Звычайна першыя буслы вяртаюцца ў Беларусь у сярэдзіне сакавіка.

Наперадзе ў птушак тысячы кіламетраў і шмат выпрабаванняў.

Зычым крылатым вандроўнікам лёгкага і бяспечнага пералёту дадому! Вельмі чакаем.

Дзякуем за фота Аляксею Барысаву!

На карце – перамяшчэнні белага бусла, са старонкі Grupa EkoLogiczna, Facebook.