Паліцыя Вялікай Брытаніі вызваліла колішняга прынца Эндру пасьля 12 гадзін допыту ў справе Эпштэйнаh…

Малодшага брата караля Вялікай Брытаніі Карла III, колішняга прынцы Эндру, затрыманага 19 лютага ў межах расьсьледаваньня справы памерлага амэрыканскага фінансіста Джэфры Эпштэйна, вызвалілі з паліцыі праз 12 гадзін.
Як паведаміла Sky News, расьсьледаваньне датычна яго будзе прадоўжана.
Раней у лютым стала вядома аб стварэньні спэцыяльнай каардынацыйнай групы для расьсьледаваньня новых абвінавачваньняў на адрас высокіх адказных асобаў Вялікай Брытаніі, якія фігуруюць у апублікаваных дакумэнтах у справе Эпштэйна. З гэтых дакумэнтаў вынікала, што Эндру, які ў мінулым займаў пасаду гандлёвага прадстаўніка Вялікай Брытаніі, перадаваў Эпштэйну канфідэнцыйныя матэрыялы.
Карл III пазбавіў яго тытулаў і распарадзіўся выселіць з каралеўскай рэзыдэнцыі. Манарх падтрымаў расьсьледаваньне, выказаў занепакаеньне дзеяньнямі малодшага брату і паабяцаў садзейнічаць сьледзтву.