Марына Адамовіч расказала, што адбывалася з Мікалаем Статкевічам пасля ягонай адмовы выехаць у Літву…

Марына Адамовіч расказала, што адбывалася з Мікалаем Статкевічам пасля ягонай адмовы выехаць у Літву

«Аказваецца, увесь гэты час ён знаходзіўся ў той жа калоніі ў Глыбокім, з якой яго вывезлі ў верасні. Мікалай сказаў, што яго як з калоніі везлі з мяшком на галаве, так і назад, з мяжы ў калонію, з тым жа мяшком на галаве і сцяжкамі на руках.

Я пісала туды, у калонію. Я за гэтыя месяцы ездзіла туды тройчы. І мне ніхто нічога не сказаў, не даў ніводнага адказу на мае звароты. Але ён увесь гэты час быў там.

А інфаркт у Мікалая здарыўся яшчэ 21 студзеня, і яго ў той жа вечар павезлі ў Мінск. Мікалай кажа, што лекары сапраўды рабілі ўсё магчымае, каб выратаваць яго жыццё: тры тыдні рэанімацыі, кармленне праз трубку»

– публікуе аповед жонкі Мікалая «Новая газета. Европа».