Не першы раз, ведаеце?
Цікава, што ўсё часцей чытаецца пра абурэнні часткі беларусаў, што ў Беларусь прыязджае ўсё больш расейцаў на фоне масавай міграцыі з краіны. Але неяк зусім абмінаецца тэма, як пры саветах камуністы закідвалі расейцаў на тэрыторыю “республики” (БССР) на месца мясцовых, што было асабліва заўважна пасля захопу саветамі часткі Палесся, Гарадзеншчыны, Віленшчыны і часткі ўмоўна заходняй Меншчыны ў 1939 годзе.
Можа варта асэнсаваць гэтую з’яву ў нашай гісторыі? Тым больш, што ў 1990-х было добра бачна, як этнічныя расейцы ў розных постсавецкіх ветэранскіх арганізацыях і іншых, выступалі за расейскае/савецкае.