
У Маскве закрываюць музэй ГУЛАГу
https://smarturl.click/zdw6b
У Маскве на месцы Музэя гісторыі ГУЛАГу зьявіцца Музэй памяці, прысьвечаны «ахвярам генацыду савецкага народу».
Музэй гісторыі ГУЛАГу ў Маскве стварылі ў 2001 годзе.
У лістападзе 2024 года музэй паведаміў аб прыпыненьні працы з-за парушэньняў патрабаваньняў пажарнай бясьпекі.
У студзені 2025 года ўлады Масквы звольнілі з пасады дырэктара Рамана Раманава, які ўзначальваў яго з 2012 года.
Раманава звольнілі пасьля адмовы цэнзураваць выставу аб савецкіх рэпрэсіях.