22 лютага, у нядзелю, Беларуская дыяспара ладзіць у Беластоку мітынг салідарнасці з Украінай, прымер…

22 лютага, у нядзелю, Беларуская дыяспара ладзіць у Беластоку мітынг салідарнасці з Украінай, прымеркаваны да чацвёртай гадавіны пачатку пoўнамаштабнай вайны.

Расія ўварвалася ва Украіну 24 лютага 2022 года.

Акцыя «Разам супраць расійскай агрэсіі» пройдзе а 16.00 на Рынку Касцюшкі, у ёй возьме ўдзел намесніца прэзідэнта горада Эліза Агнешка Цыбулька.

Акрамя таго, як паведамляюць улады Беластока, 24 лютага з 18:00 да 22:00 будынак Музея Памяці Сібіры будзе падсвечаны ў колерах сцяга Украіны — жоўтым і сінім.