У Менск прыехалі прадстаўнікі Афганістану, гэта ня першы кантакт беларускіх уладаў з талібаміhttps:/…

У Менск прыехалі прадстаўнікі Афганістану, гэта ня першы кантакт беларускіх уладаў з талібамі

https://smarturl.click/e0gBD

У МЗС Беларусі прайшлі перамовы з кіраўніцтвам Нацыянальнай карпарацыі разьвіцьця Афганістану. Іх правёў першы намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Сяргей Лукашэвіч.

Нацыянальная карпарацыя разьвіцьця Афганістана— гэта дзяржаўная структура, успадкаваная талібамі ад ранейшага ўраду, якая набыла высокую значнасьць пры ўрадзе «Талібану» (рух знаходзіцца пад санкцыямі ААН за тэрарыстычную дзейнасьць). Яна адыгрывае ключавую ролю ў плянах талібаў па забеспячэньні эканамічнай самадастатковасьці.

Намесьнік кіраўніка МЗС Лукашэвіч у студзені 2025 году ўжо сустракаўся ў Кабуле з прадстаўніком «Талібану».

Сяргей Лукашэвіч асабіста сустракаўся таксама з прадстаўнікамі ўладаў М’янмы, іншых краін Азіі, а таксама Афрыкі.

На фота: кіраўніцтва Нацыянальнай карпарацыі разьвіцьця Афганістану ў Менску, 16 лютага 2026