Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы афіцыйны рэсурс Кармянскага райвыканкаму размясціў у сацсетках ролік, у якім міжволі зняславіў мясцовых школьнікаў.
А дакладней — сістэму адукацыі, у якой выкладанне беларускай мовы мінімізавалі да ўзроўню замежнай. Але аказалася, што і яе дзеці ведаюць лепш, чым родную.