Лукашэнка дазволіў яшчэ адной кампаніі займацца экспартам вайсковай прадукцыі. Што пра яе вядомаhttp…

Лукашэнка дазволіў яшчэ адной кампаніі займацца экспартам вайсковай прадукцыі. Што пра яе вядома

https://smarturl.click/6WYaY

Аляксандар Лукашэнка ўключыў закрытае акцыянэрнае таварыства «ГрандСпецТрейдынг» у пералік спэцыяльных экспартэраў, якія маюць права займацца пастаўкамі «спэцыфічных тавараў» — звычайна гэта прадукцыя вайсковага або падвойнага прызначэньня.

Кампанію зарэгістравалі некалькі месяцаў таму «ГрандСпецТрейдынг» — 13 лістапада 2025 году. Яе юрыдычны адрас — Менску па вуліцы Сухараўская, 16. Па гэтым адрасе знаходзіцца гандлёвы цэнтар «Праздник».

Згодна з заканадаўствам Беларусі, зьвесткі аб акцыянэрах закрытых акцыянэрных таварыстваў не зьяўляюцца публічнымі, таму канцавыя бэнэфіцыяры не раскрываюцца ў Адзіным дзяржаўным рэестры без спэцыяльнага запыту.

У пераліку прадпрыемстваў, якія падпарадкоўваюцца Дзяржаўнаму вайскова-прамысловаму камітэту Беларусі, ЗАТ «ГрандСпецТрейдынг» адсутнічае.