Аляксандр Мілінкевіч па-ранейшаму знаходзіцца ў бальніцы. Пра стан здароўя палітыка распавяла яго жо…

Аляксандр Мілінкевіч па-ранейшаму знаходзіцца ў бальніцы. Пра стан здароўя палітыка распавяла яго жонка Іна Кулей:

Пакуль муж— ляжачы хворы. Ён спрабуе сесці, але ўтрымаць гэты стан цяжка, цягліцы слабыя. У яго рухаецца ўсё акрамя левай рукі, яна чуйнае, але пакуль амаль нерухомая.

З ім можна камунікаваць — дзе словамі, дзе жэстамі, дзе вачыма. Аляксандр слухае падкасты і інтэрвью, мы пераказваем яму навіны, паказваем відэа і фота.

Летась у лістападзе 78-гадовы Мілінкевіч перанёс аперацыю на соннай артэрыі. Калі адтуль выдалілі тромб, пачаўся моцны крываток. Палітык трапіў у рэанімацыю ў цяжкім стане.