Кліенты мабільнага аператара А1 не могуць зарэгістравацца ў Signal. Сам правайдар адмаўляе, што ўме…

Кліенты мабільнага аператара А1 не могуць зарэгістравацца ў Signal. Сам правайдар адмаўляе, што ўмешваецца ў працу месэнджара

Беларускія кліенты мабільнага аператара А1 сутыкаюцца з праблемай пры першаснай рэгістрацыі ў месэнджары Signal.

Пры стварэнні акаўнта ў Signal карыстальніку неабходна ўвесці свой нумар мабільнага тэлефона і пацвердзіць яго з дапамогай 6-значнага кода, які мабільны аператар дасылае праз смс-паведамленне. Аднак, паводле інфармацыі ад нашых чытачоў, правайдар А1 абмяжоўвае магчымасць атрымання кода.

«Бюро» папрасіла беларусаў, якія раней ніколі не карысталіся Signal і маюць у наяўнасці беларускую сім-карту, усталяваць дадатак і зарэгістраваць акаўнт у месэнджары.

Выявілася, што карыстальнікі ўнутры Беларусі могуць загружаць і ўсталёўваць мабільны дадатак Signal на смартфоны, а вось непасрэдна зарэгістраваць новы акаўнт выйшла толькі ў кліентаў мабільных аператараў МТС і Life, прычым нават у роўмінгу. Карыстальнікі А1 на запыт кода атрымліваюць наступнае паведамленне:

«У Signal не атрымалася адправіць смс-код з-за праблем з пастаўшчыком смс-паведамленняў».

«Бюро» звязалася з тэхпадтрымкай А1 і накіравала афіцыйны запыт у Signal. Падрабязней чытайце на сайце