Мовазнаўца і дыпламат Пётра Садоўскі знаходзіцца ў цяжкім стане, паведамляе дачка

Мінск Навіны

Мовазнаўца і дыпламат Пётра Садоўскі – у цяжкім стане

Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміла ягоная дачка Аліна.

«Сябры мае вернікі, памаліцеся за стан майго бацькі. Верны сын Беларусі Пётра Садоўскі паміж жыццём і смерцю».

87‑гадовы Пётра Садоўскі – выбітны беларускі мовазнавец, які ў 1990‑я стаў дэпутатам Вярхоўнага Савета, а пазней – першым амбасадарам Беларусі ў Нямеччыне.