
Падчас налёту сілавікоў на творчую прастору “Парасон” у Ме
нску былі затрыманыя як мінімум тры чалавекі.
Паводле інфармацыі “Вясны”, іх адправілі на Акрэсьціна. У чым іх абвінавачваюць — пакуль невядома.
Арт-прастора знаходзіцца ў Менску. На яе сайце пазначана, што «кожны тыдзень у Parason праходзяць курсы народных рамёстваў і лекцыi з самымі рознымі гасцямі. Размаўляем па-беларуску пра гісторыю, кіно, тэатр і іншыя цікавосткі з гуманітарнага свету».