
У следчых ізалятарах Беларусі забаранілі паведамляць звесткі пра арыштаваных староннім — толькі сваякам.
Правілы ўжо дзейнічаюць у мінскім СІЗА-1, а дзяжурныя магілёўскага СІЗА атрымалі такі загад ад кіраўніцтва на пачатку тыдня, паведамляюць праваабаронцы Mayday Team.
Раней даведацца, дзе знаходзіцца чалавек у чаканні апеляцыі, мог любы — дастаткова было патэлефанаваць дзяжурнаму ў СІЗА. Цяпер родным трэба прыязджаць асабіста і паказваць дакументы. У СІЗА некаторых іншых гарадоў стары парадак пакуль застаўся — але ці надоўга?
Падтрымаць працу Міжнароднага камітэта:
PATREON | PAYPAL | BUY ME A COFFEE | BITCOIN: bc1qwh8zku6lfdqs8cpuuayz6zmdp8ee676tq64m7w