15 лютага 1989 г. з Афганістана былі выведзеныя савецкія войскі. У Беларусі падзея ўрачыста адзначаа…

15 лютага 1989 г. з Афганістана былі выведзеныя савецкія войскі. У Беларусі падзея ўрачыста адзначааецца як Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. З гэтай нагоды варта паслухаць голас знутры пакалення — мастака і «аўганца» Алеся Пушкіна.

У інтэрв’ю Радыё Свабода (2014) ён кажа без пафасу: адчуваў сябе акупантам, бачыў «Груз-200», параненых і самагубствы, за крытычныя словы трапляў на гаўптвахту. Для яго загінулыя беларусы — не «героі для прыкладу», а ахвяры імперскай вайны. Гэта тэкст, які дэсакралізуе і выкрывае праўду аб вайне.

На сённяшніх афіцыйных урачыстасцях будуць выступаць і самі ветэраны-«аўганцы». Але наўрад ці гэтыя прамовы будуць падобныя да інтэрв’ю Пушкіна — з яго прынцыповай крытыкай і жорсткай праўдай вайны. Нагадаем: Алесь Пушкін загінуў у зняволенні, асуджаны па палітычных матывах. Рэжым шануе і дае слова толькі тым «воінам-інтэрнацыяналістам», хто лаяльны і гатовы ідэалагічна абслугоўваць уладу — у тым ліку ў так званым патрыятычным выхаванні, якое працуе на мілітарызацыю грамадства.