“Рыхтуецца новая спроба змены канстытуцыйнага строю ў Беларусі”. Расійская разведка падзялілася новы…

“Рыхтуецца новая спроба змены канстытуцыйнага строю ў Беларусі”. Расійская разведка падзялілася новымі фантазіямі.

У Службе знешняй разведкі РФ кажуць, што рэвалюцыю рыхтуюць спецслужбы ЗША, Брытаніі, Германіі і Польшчы. Яны нібыта плануюць “змяніць канстытуцыйны строй” у 2030 годзе і для гэтага цяпер шукаюць “новых ліберальных пасіянарыяў”.

СЗР РФ вядома сваімі гучнымі “інсайдамі”: напрыклад, там ужо некалькі гадоў кажуць, што Польшча хоча забраць сабе частку Украіны. Там жа заяўлялі пра спробы зрабіць біялагічную зброю, якая б працавала толькі супраць славян.