Журналісты рассакрэцілі яшчэ адзін шпіталь у Гомлі, дзе лекуюць расейскіх вайскоўцаўБТ не назвала л…

Журналісты рассакрэцілі яшчэ адзін шпіталь у Гомлі, дзе лекуюць расейскіх вайскоўцаў

БТ не назвала лякарню, у якой расейскія вайскоўцы праходзяць рэабілітацыю пасля ўкраінскага палону. Журналісты «Флагштоку» пазналі лекара: ім аказаўся загадчык таксікалагічнага аддзялення Гомельскай гарадской клінічнай лякарні хуткай дапамогі Валерый Строма. На кадрах БТ пазнавальныя таксама двор і стары корпус лякарні.

Гэта тлумачыць, чаму Стома быў сярод «таямнічых герояў», якіх сілавікі ўзнагародзілі летам 2025 года, не назваўшы імёнаў і месцаў службы.

Раней «Флагшток» даведаўся пра гомельскі РНПЦ радыяцыйнай медыцыны, дзе лекавалі расейскіх вайскоўцаў пасля няўдалага наступу на Кіеў у 2022 годзе. Прывозілі на абследаванні таксама расейцаў, вызваленых з палону ў 2025-годзе. Паводле расследавання беларускіх, расейскіх і ўкраінскіх журналістаў, у Гомелі і Хойніках за 21 месяц поўнамаштабнай вайны ва Украіне лекавалі 898 расейскіх вайскоўцаў і байцоў Расгвардыі.