На Гарачую лінію BYSOL пачалі часцей паступаць запыты ад беларусаў пра бяспеку паездкі на радзімуПае…

Паездкі ў Беларусь застаюцца небяспечнымі нават негледзячы на больш чым пяцігадовы тэрмін падзей 2020 года, а рэпрэсіі працягваюцца ў поўным аб’ёме. Мы прапануем наступныя крокі:
Ацаніце рызыкі загадзя. Нават старыя лайкі, падпіскі, каментары і данаты могуць стаць падставай для затрымання і крымінальнай адказнасці. Калі сацсеткі пачышчаны, то гэта не дае гарантый, сілавікі маюць вялікую базу скрыноў.
Спраўдзіце асабістую перапіску, прыватная перасылка экстрэмісцкіх матэрыялаў таксама небяспечная, а спіс такіх матэрыялаў папаўняецца ўвесь час.
Праверце тэхніку, выдаліце адчувальны кантэнт, выйдзіце з акаўнтаў, праверце воблачныя сховішчы. Праверце, каб не было магчымасці аднавіць акаўнты з беларускіх нумароў.
Праверце свой статус: калі былі пратаколы, суткі, допыты або штрафы, рызыка затрымання вельмі высокая.
Будзьце ўважлівыя на мяжы. Дадатковыя праверкі і агляд прылад – гэта распаўсюджаная практыка. Але калі мяжа прашла добра, гэта не гарантуе бяспекі падчас паездкі.
Не едзьце, калі ёсць сумневы. Нават кароткая паездка можа скончыцца затрыманнем. Пад рэпрэсіі трапляюць нават тыя, хто не лічыць сабе актыўным у 2020 годзе.
Варта памятаць, што на практыцы ёсць сітуацыі, калі людзі былі ўпэўненыя ў бяспечнай паездцы але трапілі пад пераслед. Беражыце сябе. Бяспека важней за ўсё.