Беларусы працягваюць падтрымліваць КіеўКалі ў горадзе няма святла і цяпла праз абстрэлы, свет не за…

Беларусы працягваюць падтрымліваць Кіеў

Калі ў горадзе няма святла і цяпла праз абстрэлы, свет не застаецца абыякавым: краіны Еўропы збіраюць сродкі і перадаюць генератары, каб дапамагчы людзям перажыць холад. Важна, што да гэтай падтрымкі далучыліся і беларусы.

«Цэнтр Нязломнасці» – гэта намётавы дом, куды могуць прыйсці сагрэцца, выпіць гарачай гарбаты і падсілкаваць мабільныя прылады ўсе, хто застаўся без цяпла і святла ў Кіеве.

Цяпер усталёўваюць другі намёт, бо першы ўжо не спраўляецца з колькасцю тых, каму патрэбна дапамога.