Збор сродкаў для Юрася Юркевіча — беларускага гісторыка-даследчыка і актывістаБеларус, народжаны ў …

Збор сродкаў для Юрася Юркевіча — беларускага гісторыка-даследчыка і актывіста

Беларус, народжаны ў Эстоніі, Юрась Юркевіч шмат гадоў даследуе гісторыю ваенных фармаванняў БНР і з’яўляецца аўтарам кнігі «Балахоўцы. Сведчанні. Дакументы. Даследаванні». Ён ініцыяваў усталяванне шыльдаў у гонар БНР у Таліне і Францішка Багушэвіча ў Вільні, падтрымліваў медыйныя праекты і дапамагаў рэпрэсаваным дзеячам культуры; у апошні год даследаваў культурнае вынішчэнне беларускай нацыі.

Напрыканцы 2025 года ў Юрася выявілі пухліну мозгу і зрабілі аперацыю, пасля якой з’явіліся афазія і парушэнні функцый правай рукі. Цяпер патрэбныя працяглая рэабілітацыя, хімія- і радыётэрапія — выдаткі, непасільныя для сям’і.

Беларуская Рада культуры адкрыла асобны рахунак: https://buy.stripe.com/00w28r4Jg2eH4ho4necIE05 (усе сродкі будуць перададзеныя на лячэнне, без % на абслугоўванне). Мэта збору — 15 000 еўра.

Падрабязней пра стан Юрася і ягоны ўнёсак на Byculture.org

Кожны ўнёсак важны. Дзякуй за падтрымку!