Пачытаў сотні каментароў у рэгіянальных пабліках і народ страшэнна злы. Захад сонца сёння быў у 17.5…

Пачытаў сотні каментароў у рэгіянальных пабліках і народ страшэнна злы. Захад сонца сёння быў у 17.56. Ліхтары ўключалі а 19.00. Людзі ў шоку і лаюцца. Асвятлення няма акурат тады, калі народ вяртаецца з працы і дзеці пасля другой змены ў школах. Ужо апісваюць траўмы з-за гэтага. І сапраўды, незразумела, чаму ліхтары не адключаць часткова ад 00.00 да 05.00, калі ўжо трэба так ашчаджаць. “Слава богу, что полная луна, да и снег помогает” – цытата.

З кішэні беларусаў дасталі 10 мільярдаў даляраў на будаўніцтва БелАЭС. Будучыня мусіла быць светлай. У выніку за гады існавання станцыі электрычнасць для насельніцтва падаражала на 36%. А зараз эканомяць на асвятленні пры “жывой” АЭС.

Спачатку ў батарэях зменшылі атапленне, а зараз асвятленне на вуліцах. Куба і Венесуэла набліжаецца да Беларусі хутчэй, чым думалі. Але блэкаўт рызыкуе стаць для ўлады іскрой ад якой запаліцца полымя. Хутчэй за ўсё, хутка Лукашэнка пойдзе з гэтым пытаннем назад.