
Літва будзе перадаваць Беларусі інфармацыю аб беларускіх кантрабандыстах і абвяшчаць іх у вышук празь Інтэрпол: https://smarturl.click/Qb4mY
«Паглядзім, як адрэагуе беларускі бок. Гэтыя заявы беларускага боку пра тое, што „яны паклапоцяцца, калі літоўцы там паклапоцяцца пра гэта“ — мы паклапаціліся, у нас ёсьць факты, у нас ёсьць вынікі»
Паветраныя балёны ствараюць праблемы для грамадзянскай авіяцыі ў Літве. Апошні інцыдэнт, які стаў найбуйнейшым сёлета, адбыўся 27 студзеня. У выніку віленскі аэрапорт закрывалі тройчы, у выніку чаго пацярпелі 1,7 тысячы пасажыраў.