
1 лютага 1863 года на тэрыторыі Гарадзенскай губерні пачаліся
ўзброеныя дзеянні паўстанцаў. Амаль 130 гадоў пазней у гістарычным цэнтры Горадні мелі з’явіцца
шыльды ў гонар паўстання 1863-64 гг. ды
помнік Каліноўскаму!
І адна з’явілася пры чыгуначным вакзале, якую прарасейская адміністрацыя дэмантавала ў 2023 годзе. Другая мела быць павешаная на доме Ідэльфонса Мілевіча па адрасу вуліцы савецкай (гіст. назва Віленская) №7, у якім збіраліся паўстанцы. Рашэнне 1993 г. не было выканана да канца. А яшчэ пад канец саветаў, дакладна 19 кастрычніка 1989 г. была зацверджаная пляцоўка і выдадзеная пастанова Аб усталяванні ў Гродна помніку рэвалюцыянеру-дэмакрату К. Каліноўскаму. Помніка, які меў з’явіцца насупраць “дома прафсаюзаў”, амаль на скрыжаванні галоўных вуліцы і плошчы, дагэтуль няма, хаця выканаць рашэнне ніхто не адмяняў.