
4 лютага 1515 года нарадзіўся Мікалай Радзівіл “Чорны” – дзяржаўны і вайсковы дзеяч ВКЛ, заснавальнік нясвіжскай лініі роду Радзівілаў, дзеяч які развіваў Рэфармацыю на нашых землях і засноўваў пратэстанцкія зборы. Быў “правай рукой” караля Жыгімонта Аўгуста з-за чаго яго называлі “некаранаваным каралём”. Ён увайшоў у гісторыю неацэнным унёскам у развіццё нашай культуры, на прыклад заснаваў першую на тэрыторыі ВКЛ друкарню і быў рэдактарам ІІ Статута ВКЛ (1566 г.) чым зрабіў буйны ўнёсак у развіцьцё роднай мовы і юрыспрудэнцыі. Варта так сама ўзгадаць, што дзякуючы ягонаму дыпламатычнаму таленту да Вялікага Княства вярнуліся Інфлянты (тэрыторыя сучасных Латвіі і Эстоніі).