«Раз у ранку…»: 80 гадоў таму на БелшчынеАд 29 студзеня да 2 лютага 1946 г. на Падляшшы адбыўся кры…

«Раз у ранку…»: 80 гадоў таму на Белшчыне

Ад 29 студзеня да 2 лютага 1946 г. на Падляшшы адбыўся крывавы рэйд аддзелаў узброенага падполля пад камандаваннем Рамуальда Райса (Буры). Вынікам сталі пацыфікацыя і падпалы беларускіх вёсак Залешаны, Зане, Шпакі, Канцавізна (таксама эпізоды ў наваколлі Волькі Выганоўскай) і расстрэл вазакоў — фурманаў, якіх у Лазіцах прымусілі везці ўзброеных людзей на падводах, — агулам забіта 81 асоба.

У Залешанах людзей сагналі ў хату і падпалілі; стралялі па тых, хто ўцякаў, загінулі жанчыны і дзеці. 31 студзеня каля Пухалаў Старых загінулі вазакі — праваслаўныя мужчыны, 31 чалавек. Доўгі час пра іх лёс маўчалі, і толькі ў 1990-х сем’і ахвяраў пачалі настойліва дамагацца праўды, годнага пахавання і ўшанавання з імёнамі і прозвішчамі.

Памяць пра рэйд «Бурага» і сёння застаецца складанай: з аднаго боку — рэабілітацыя ў 1995-м і спробы гераізацыі, з іншага — расследаванні ІПН, высновы пра «злачынствы з прыкметамі генацыду» і жэсты дзяржаўнага ўшанавання ахвяр.

Радыё Рацыя