За гады кіравання Лукашэнкі ў Беларусі не было перыяду нармальнасці. Краіна ўвесь гэты час перарабля…
За гады кіравання Лукашэнкі ў Беларусі не было перыяду нармальнасці. Краіна ўвесь гэты час перараблялася ў адзін суцэльны калгас. Калі ж у 2020 годзе беларусы заявілі пра сваё права на «нармальнасць», усе мы былі жорстка пакараныя. Занадта рознае з сённяшнімі ўладамі ў нас разуменне гэтага слова. «Вярнуцца да нармальнасці» ў Беларусі, я лічу, без моцнага ціску звонку не атрымаецца. Галоўнае, што можа прымусіць улады спыніць рэпрэсіі, пераслед — рэальныя санкцыі, якія закранаюць фінансавыя ды іншыя інтарэсы ўладнай групоўкі.
Давайце ўспомнім, як з першых дзён прыходу да ўлады Лукашэнка адразу пачаў ламаць законы, рэабілітаваць сталіншчыну. У 1995 годзе з’явіліся першыя палітычныя зняволеныя. Так, былі лепшыя, спакайнейшыя часы, але яны змяняліся больш жорсткімі і суровымі. Звычайна пагаршэнне звязвалася з прэзідэнцкімі выбарамі, жаданнем прыстасаваць палітычную сістэму краіны пад аднаго чалавека. Але рэпрэсіі былі пастаянна: палітычныя забойствы, уціск апанентаў, палітычныя зняволеныя.
– Алесь Бяляцкі ў каментары адносна слоў Марыі Калеснікавай пра вяртанне да “нармальнасці”.