У Менску дзецям паказваюць «турму», мяркуючы, што так выглядае прафілатыка злачынстваў
У Менскім палацы дзяцей і моладзі з’явілася новая інтэрактыўная пляцоўка з назвай «Бясьпечная прастора», піша Радыя Свабода. Гэта прастора – адноўленая турэмная камэра, падобная на тую, дзе сядзяць непаўналетнія за наркотыкі. Па словах чыноўнікаў, іх мэта паказаць дзецям наступствы злачынстваў.
Але тут узнікае пытанне: Ці сапраўды гэта пра прафілактыку? Ці ўсё ж такі пра дзяржаўны страх і інструмент гвалту, які цяпер скіраваны на самых маладых?