
У Віцебскай вобласці такі дэфіцыт дактароў, што ўмяшацца спрабуе нават пракуратура. Што праўда, як яны будуць дапамагаць шукаць медыкаў — не кажуць.
Пры гэтым лекараў не хапае па ўсёй краіне.
Агулам у Беларусі на сёння не хапае больш за чатыры тысячы дактароў-спецыялістаў, 1162 медыцынскія сястры і дзве тысячы санітараў.
Улады спрабуюць вырашыць праблему дэфіцыту медперсанала ўжо некалькі гадоў, аднак прычыны сыходу з прафесіі ці эміграцыі спецыялістаў не спяшаюцца ліквідаваць.