
У гомельскай вобласці пачалі будаваць вайсковы палігон коштам больш 500 млн рублёў
Будаўніцтва буйнога вайсковага палігона пачалі ў раёне чыгуначнай станцыі Якімаўка ў Рэчыцкім раёне — паведамляе «Флагшток».
Гэта пацвярджаюць звесткі з дзяржаўных закупак і спадарожнікавыя здымкі, на якіх відаць высечку лесу. Паводле тэндэраў, работы па высечцы лесу мусяць завяршыць да канца сакавіка 2026 году. У 2026 годзе на палігон плануюць выдаткаваць 15 мільёнаў рублёў, а асноўныя сродкі — у 2027–2028 гадах. Побач таксама будуецца вайсковы гарадок у раёне вёскі Прыбор.
Эксперты мяркуюць, што палігон звязаны з узмацненнем вайсковай прысутнасці на поўдні Беларусі пасля пачатку вайны ва Украіне.