
«За вашу і нашу свабоду!»: 195 гадоў легендарнаму лозунгу
25 студзеня 1831 года ў Варшаве нарадзіўся заклік, які стаў сімвалам барацьбы з расейскім імперыялізмам.
Падчас паўстання супраць царызму на вуліцах з’явіўся лозунг, звернуты да ўсіх народаў, што пакутуюць ад прыгнёту: «За вашу і нашу свабоду!»
Хоць расейскае войска праз 9 месяцаў крывава задушыла тое паўстанне, гэтыя словы перажылі стагоддзі.
У 2026 годзе гэты лозунг гучыць як ніколі актуальна. Гэта напамін, што свабода — рэч непадзельная: немагчыма быць вольным самому, пакуль сусед знаходзіцца ў няволі.
Для кожнага беларуса, які памятае сваю гісторыю, 25 студзеня — гэта дзень салідарнасці і веры ў тое, што ніводная імперыя не вечная.
Мая Краіна Беларусь