
Беларусь заняла 70-е месца ў глабальным рэйтынгу ваеннай моцы. Ацэнку вайсковага патэнцыяла 145 краін свету
правёў аналітычны рэсурс Global Firepower.
Месца краіны ў рэйтынгу ацэньваецца на аснове больш як 60 паказчыкаў, сярод якіх не толькі намінальныя паказчыкі колькасці салдат і ваеннай тэхнікі, але таксама эканамічны і дэмаграфічны патэнцыял.
Беларусь апынулася побач са Славакіяй (69 месца) і Катарам (71 месца).
Першая тройка выглядае так:
1. ЗША
2. Расія
3. Кітай
Нагадаем, што “другая армія ў свеце” ужо амаль 4 гады спрабуе захапіць Украіну, якая ў рэйтынгу займае 20-е месца.