Ужо сёньня: 36 гадоў таму прынялі закон «Аб мовах» → https://smarturl.click/Qb7wB 26 студзеня1564 — …

Ужо сёньня: 36 гадоў таму прынялі закон «Аб мовах»https://smarturl.click/Qb7wB

26 студзеня
1564 — войскі Мікалая Радзівіла і Рыгора Хадкевіча разьбілі маскоўскае войска каля мястэчка Вула.
1874 — пры абароне сваёй царквы ад ператварэньня яе ў праваслаўную загінулі 13 сялян-уніятаў зь вёскі Пратулін.
1913 — выйшаў першы нумар штотыднёвай каталіцкай газэты Biełarus.
1990 — Вярхоўны Савет БССР прыняў закон «Аб мовах»: беларуская абвяшчалася адзінай дзяржаўнай, расейская — «мовай міжнацыянальных зносін народаў СССР».
1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Партугаліяй і Японіяй.
1994 — Станіслава Шушкевіча адклікалі з пасады старшыні Вярхоўнага Савету.

Нарадзіліся: Аркадзь Моркаўка, Апалёнія Пяткун, Барыс Малкін, Іван Новікаў, Сьвятлана Акружная, Уэйн Грэцкі, Міхал Жызьнеўскі.

У памяці: Марцыян Агінскі, Эдуард Джэнэр, Аляксей Наседкін, Алесь Адамовіч, Уладзімер Мулявін, Павал Жук.