27 студзеня — Міжнародны дзень памяці ахвяраў ХалакостуГэтая дата абраная не выпадкова: менавіта ў …

27 студзеня — Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту

Гэтая дата абраная не выпадкова: менавіта ў гэты дзень у 1945 годзе быў вызвалены Асвенцім (Аўшвіц) — найбуйнейшы нацысцкі лагер смерці.

Для Беларусі, якую гісторык Цімаці Снайдэр справядліва назваў «крывавымі землямі», гэты дзень мае асаблівы, пякучы боль.

На нашай зямлі нацысты знішчылі каля 800 тысяч габрэяў. Менскае гета было адным з найбуйнейшых у Еўропе, а Трасцянец стаў месцам канвеернага забойства людзей розных нацыянальнасцяў.

Халакост — гэта не толькі сусветная трагедыя, гэта частка нашай нацыянальнай памяці, якую нельга замяніць агульнымі фразамі пра «мірнае неба».

У 2026 годзе памяць пра Халакост — гэта найперш засцярога ад нянавісці, падзелу людзей на «сваіх» і «чужых» і маўчання перад тварам несправядлівасці.

Гісторыя вучыць: зло пачынаецца не з лагераў, а з абыякавасці.

Мая Краіна Беларусь