Абама і Клінтан заклікалі выходзіць на пратэсты супраць палітыка ТрампаУ Мінеапалісе падчас рэйду ф…

У Мінеапалісе падчас рэйду федэральныя агенты ICE застрэлілі 37‑гадовага Алекса Прэці. Яго павалілі на зямлю, калі ён здымаў рэйд на тэлефон, і застрэлілі шасцю стрэламі ў спіну. Гэта ўжо другі смяротны выпадак у горадзе за кароткі час, што выклікала масавыя пратэсты і шырокае асуджэнне дзеянняў улады, якія ўжывалі спецсродкі супраць пратэстоўцаў.
Былы прэзідэнт ЗША Біл Клінтан заклікаў амерыканцаў «устаць, выказацца»:
Калі мы адмовімся ад сваіх свабодаў пасля 250 гадоў, мы можам ніколі іх не вярнуць
Таксама выказаліся Барак і Мішэль Абама:
Гэта своечасовае напамінанне, што ў канчатковым выніку ад кожнага з нас залежыць, ці гатовыя мы ўстаць супраць несправядлівасці, абараняць асноўныя свабоды і патрабаваць адказнасці ад улады
Дональд Трамп абвінаваціў у смерці Алекса дэмакратычныя ўлады штата, сцвярджаючы, што яны замінаюць працы міграцыйных службаў:
Мэр і губернатар сваёй напышлівай, небяспечнай і высакамернай рыторыкай распальваюць паўстанне! Дайце нашым патрыётам з ICE рабіць сваю працу!
Рэйды супраць мігрантаў у ЗША з’яўляюцца часткай міграцыйнай палітыкі адміністрацыі Трампа, якая імкнецца дэманстраваць кантроль над нелегальнай міграцыяй. Напрыклад, у выніку рэйду на заводзе Hyundai у Джорджыі ў 2025 годзе было затрымана каля 475 работнікаў, што выклікала вострую палітычную дыскусію.
Паводле Асацыяцыі Беларусаў у Амерыцы, вядома пра прынамсі 7 беларусаў, якія былі затрыманыя ў выніку гэтых рэйдаў.