
Сёньня дзень памяці Алеся Адамовіча. Ён памёр ад сардэчнага прыступу, выступіўшы на судовым паседжаньні ў абарону дэмакратыі. Вестка напаткала ў момант, калі мы чакалі выніку галасаваньня за адстаўку Шушкевіча, і гэтыя дзьве падзеі адзначыліся ў памяці як прадвесьце рэваншу антыбеларускіх сілаў. Нам яшчэ толькі належыць асэнсаваць і мастацкі, і філасофскі сэнс сказанага Адамовічам.
Фота з Алесем Міхайлавічам (здымак Ул. Кармілкіна) на адным з мітынгаў БНФ (напэўна, 1992 год).