Ва Ўкраіне загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў. Яго пахаваюць у Львове: https://smarturl…

Ва Ўкраіне загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў. Яго пахаваюць у Львове: https://smarturl.click/4OqMD

«Загінуў мой сьвет, даражэнькі муж Аляксей Лазараў. У пачатку 2025 году ён павярнуўся на службу ва Ўзброеныя сілы Ўкраіны і годна абараняў неба. Ён ёсьць і быў выдатным сынам беларускай зямлі. Я захаплялася і захапляюся яго прагай да лепшага міру, у якім мы так хацелі стварыць вялікую сям’ю»,

— паведаміла ягоная жонка Вераніка

Аляксей і ягоная жонка Вераніка былі ў шэрагах полку імя Каліноўскага з сакавіка да лістапада 2022 году. Потым яны сышлі з палка. Лазараў патлумачыў гэты крок тым, што «полк пачаў займацца палітыкай ад імя ваяроў».