Уладзімір Зяленскі ўзгадаў пра Беларусь падчас свайго выступу ў ДавосеЯгоная прамова была прасякнут…

Уладзімір Зяленскі ўзгадаў пра Беларусь падчас свайго выступу ў Давосе

Ягоная прамова была прасякнутая рэзкай крытыкай на адрас еўрапейскіх лідараў ды іхнай нерашучай палітыкі. Агулам тон выступу Зяленскага быў вытрыманы ў стылі Доналда Трампа, які рэгулярна кпіць з дзяржаваў Еўразвязу і крытыкуе іх.

Пра Беларусь Зяленскі сказаў наступнае (таксама ўпікнуўшы Еўропу):

«Беларусь у 2020-м годзе… Ніхто не дапамог іх народу, і цяпер расейскія ракеты “Арэшнік” размешчаныя ў Беларусі ды дастаюць да большасці еўрапейскіх сталіц. Гэтага не здарылася б, калі б беларускі народ перамог у 2020-м.

І мы шмат разоў казалі нашым еўрапейскіх партнёрам: дзейнічайце проста цяпер супраць гэтых ракет у Беларусі, ракеты ніколі не бываюць проста дэкларацыямі».