
– Ты чытаў Оруэла?
– Я ў ім жыву
Гэты жарт ведае амаль кожны беларус. «2+2=5», навамоўе, «Вялікі Брат», паліцыя думак, дваядумства і Міністэрства праўды – прыдуманыя Джорджам Оруэлам у кнізе «1984» выразы і ідэі, на жаль, зусім не страчваюць сваёй актуальнасці.
Сёння – роўна 76 гадоў з дня смерці Оруэла. Аднак ягоныя творы працягваюць жыць і, на жаль, нават увасабляцца ў рэальнасць.