«У адзін дзень прывезьлі 40 чалавек». Фігурант справы «Гаюна» распавёў пра 5 месяцаў у СІЗА: https:/…

«У адзін дзень прывезьлі 40 чалавек». Фігурант справы «Гаюна» распавёў пра 5 месяцаў у СІЗА: https://smarturl.click/L3Mwe

«90% палітычных адразу закідвалі ў карцэр. Там ёсьць два памяшканьні карцэра. Пры мне знаходзілася ад чатырох да 10 людзей адначасова. Некаторыя хлопцы распавядалі, што бывала і больш. А гэта памяшканьне наогул прызначана для аднаго чалавека»

Паводле былога палітвязьня, цягам усяго часу ягонага знаходжаньня ў сьледчым ізалятары мінімум палова сукамэрнікаў былі палітычнымі.

«У адзін дзень з Акрэсьціна заехала 40 чалавек па „справе Гаюна“. За адзін дзень! Быў нават час, калі ў суседняй камэры сядзелі восем чалавек, усе палітычныя і ўсе па „Гаюну“. Я перасякаўся і з жанчынамі па гэтай справе»